Справа Япрынцавых: сын прайграў на «Форэксе» 30 мільёнаў долараў, а бацька спрабаваў разлічыцца за яго пазыкі


З вялікаю групай падтрымання і звышпільнай увагай прэсы – у Менску пачалі разгляд рэзананснай справы бізнесоўца, саўладальніка групы кампаніяў «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава і ягонага сына Казбека. Былыя партнёры Юрыя Чыжа ўпершыню са жніўня мінулага года зʼявіліся на публіцы.

Япрынцавых вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйных памерах, таксама ў справе праходзіць былы працаўнік кампаніі «Трайпл» Аляксандр Арабян. Пікантнасць справе дадае той факт, што бацьку і сына Япрынцавых затрымалі пасля звароту іхнага старэйшага партнёра з кампаніі «Трайпл» Юрыя ЧыжА ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Цяпер апошняга самога ўтрымліваюць у следчым ізалятары КДБ.

НАЗІРАЛЬНІКІ ЗА СУДОВЫМ ПРАЦЭСАМ:

«Гэта мой родны малодшы брат, я лічу што ён не вінаваты».

Япрынцавых вінавацяць у заключэнні камерцыйных дамоваў на пастаўкі дызельнага паліва ды іншых вуглевадародаў сумаю на дзясяткі мільёнаў долараў. Пасля атрымання перадаплаты бізнесоўцы не выконвалі сваіх абавязкаў. Цяпер былых партнёраў Юрыя Чыжа вінавацяць у нанясенні шкоды амаль 30 млн долараў. Япрынцавых затрымалі працаўнікі КДБ летась у жніўні. Праз паўгода, у сакавіку, камітэт дзяржбяспекі затрымаў Юрыя Чыжа.

Аркадзь Несяцярэнка belsat.eu

Стужка навінаў