Спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ блакуе Беларусь


Усе ўдзельнікі «Усходняга партнёрства», апроч нашай краіны, спрасцілі сабе візавы рэжым, бо ніякіх звышпатрабаванняў да яго няма.

У Бруселі распачалася дыскусійная міждзяржаўная платформа ў межах «Усходняга партнёрства» пад назваю «Кантакты паміж людзьмі». Гэта адна з чатырох платформаў партнёрства, яна прысвечаная адукацыі, навуцы, моладзі, культуры і медыям. Сярод важных пытанняў – візавыя абмежаванні, у тым ліку для Беларусі.

Мы ўжо шмат шмат гадоў не маем нават спрошчанага візавага рэжыму, у той час як нашыя бліжэйшыя суседзі ўключна з Расеяй, яго маюць, могуць плаціць меншыя кошты, кажа Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтру еўрапейскіх трансфармацыяў.

Паводле Ягорава, бар’ер выстаўляюцца з беларускага боку: «ніякіх звышпатрабаванняў няма, яны ўжо былі падпісаныя ўсімі краінамі «Усходняга партнёрства».

У верасні адну з сустрэчаў платформы – у сферы навукі, прысвечаную фінансаванню інфармацыйнага малога і сярэдняга бізнесу – прыме Менск.

Вольга Меяроўская з Дзяржаўнага камітэту навукі і тэхналогіяў кажа, што ў навуцы без кантактаў ніяк.

Даследчык не можа развівацца ў замкнёнай прасторы і гісторыя нашай беларускай дзяржавы гэта пацвярджае шматкроць, кажа Меяроўская.

Чальцы «Усходняга партнёрства» – гэта шэсць краінаў: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

ДД

Глядзі таксама
Каментары