Спрабаваў даць «на лапу» ДАІшніку і трапіў на «Youtube» МУС


На 47-гадовага жыхара Гомельшчыны завялі крымінальную справу – мужчына спрабаваў даць хабар супрацоўніку Дзяржаўтаінспекцыі.

Афіцыйны youtube-канал МУС апублікаваў відэа, на якім бачна, як мужчына засунуў грошы паміж сядзеннямі аўтамабіля ДАІ, падчас афармлення пратакола.

Падчас праверкі высветлілася, што ў кіроўцы не было тэхагляду.

Спробу «пераканаць» інспектара не афармляць правапарушэнне зняў відэарэгістратар, усталяваны ў салоне патрульнай машыны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў