Спрабаваў абрабаваць аўтамат з прэзерватывамі і памёр


На Каляды ў нямецкім горадзе Шэпінген загінуў 29-гадовы ўраджэнец гораду Мюнстэр, які разам з двума сябрамі спрабаваў ускрыць аўтамат, каб забраць з яго тавары і грошы. Маладзёны зрабілі выбухоўку, якую прычапілі да машыны.

Аднак адзін з хлопцаў не паспеў адысці на бяспечную адлегласць, аскепак металу трапіў яму ў галаву. Ён страціў прытомнасць, а пазней ад раненняў памёр у шпіталі.

Адметна, што памагатыя спачатку не прызнаваліся ў выбуху, заяўляўшы, што іх сябра зваліўся з лесвіцы. Няўдалыя рабаўнікі так нічога і не забралі з месца здарэння: паліцыя знайшла спаленыя грошы і прэзерватывы, якія валяліся на зямлі побач з аўтаматам.

ДР, belsat.eu паводле thelocal.de

Глядзі таксама
Каментары