Споведзь таксіста з ДНР: У Данецку падаражэлі прадукты, а прастытуткі патаннелі. Як пасля такога верыць у Бога?


Сярмяжная праўда хірурга, які ў 90-я спрабаваў займацца бізнесам, пабыў мянтом і ў рэшце рэшт сеў за стырно таксоўкі.

Валера ўжо некалькі гадоў рассякае па Данецку на сваім аўце пад задушэўны шансончык. Апошнім часам кліентаў няшмат. Зарабляе на журналістах- гастралёрах, што прыязджаюць у ДНР. Жонка з дзецьмі эмігравала ў Францыю і выйшла замуж за бізнесоўца.

– Падчас аперацыі спаліў сабе лазерам рагавіцу і так скончылася мая кар‘ера хірурга. Пазней спрабаваў займацца бізнесам – муцілі з хлопцамі гарэлку. А пасля прыйшлі гэтыя піда**сы з СБУ і пачалі душыць. Я і туды, і сюды… Карацей мясцовая мафія. Усё накрылася медным тазам.

– А ў мянтоўку ты як трапіў?

– Жонку выпадкова парэзаў. Села на нож і дупу парэзала, а там жа сасудаў дахалеры. Усё ў крывішчы (смяецца). Крацей, у міліцыі мне прапанавалі: або турма, або ідзеш да нас працаваць. Ну, я і пайшоў. Спачатку быў участковым. Ніколі нікога не абіраў і рэкетам не займаўся. Там і без мяне былі свае «смотрящие». Столькі бандзюкоў праз мяне прайшло. Ад вар’ятаў з сякерамі, да зэчараў, якія пісталетамі на вуліцах махалі.

– Шмат злодзеяў у Данецку?

Машыны толькі ў багатых аджымаюць. З адмарозкамі ўвогуле размова кароткая – расстрэл на месцы. Ніхто тут з імі не цырымоніцца.

Пару тыдняў таму падсеў да мяне ў машыну пацанчык. Кажа: едзь на адрас, там мне грошы вынесуць. Пад’язджаем да мікрараёну Кастрычніцкі, дзе амаль ніводнага цэлага дому не засталося, а ён дастае мачэтэ і кажа: гані ключы. Я вывальваюся з дзвярэй, кідаю ключы ў кусты і дзёру. Вось такая сітуацыя.

А міліцыянты засталіся тыя самыя?

Натуральна. Тыя самыя людзі. Есць і тыя, хто зону прайшоў. Тут нармальная з’ява была набіраць у МУС былых зэкаў, я маю на ўвазе тых, у каго галава на плячах.

На фронт зэкаў бяруць?

Аўтарытэтаў не бяруць. Тыя, хто трымае «общак» зброю ў рукі не возьмуць. Мелкую сошку адпраўляюць ваяваць. Адчайныя мужыкі, якія тарахцелі на зоне, гэта ж ідэальныя салдаты. Праўда, зона гэта адно, а ад вайны, як кажуць, надзеяў не чакаюць.

– Навошта вам гэтае народаўладдзе і незалежная рэспубліка?

– Я вось быў ва «укропаў» і глядзеў іхны тэлек. Яны адраджаюць нацызм. Ну вось што яны ад нас хочуць? Яны прыперліся да нас. У нас быў рэферэндум. Я асабіста на яго пайшоў, бо хацеў, каб мы далучыліся да Расеі. Я нават уявіць не мог, што можа пачацца такая херня. Я думаў, што будзе, як з Крымам. Данбас ніколі ж не быў украінскі. Пасля таго, што яны тут нарабілі, як мне з гэтымі нацыкамі жыць разам?

Але па шчырасці ўсё гэта Ахметаў замуціў. А пасля ўбачыў, што запахла керасінам і адыйшоў убок. Баіцца страціць свае актывы. Ён як ваш «бацька»: і нашым і вашым. А цяпер дае гуманітарку за 5 капеек – гнілая кілька ды хлеб.

Праз гэтую вайну ў Данецку падаражэлі прадукты, а прастытуткі патаннелі ў тры разы (смяецца). За 10 долараў можна зняць. Як пасля такога верыць у Бога?

Як вайскоўцы ДНР кормяць свае сем’і?

Расея дапамагае. Заробак у доларах выдаюць.

А колькі цяпер у Данецку жыве тых, хто лічыць сябе ўкраінцамі?

Хрэн да ні хрэна. Ты хоць аднаго ўкраінамоўнага тут сустрэў?

Я іх не шукаў. Дарэчы, а ты ўкраінскую мову ведаеш?

Лепш чымся некаторыя укропы. У школе і ва ўніверсітэце вывучаў. Я вось калі размаўляю з украінскімі жаўнерамі на літаратурнай мове, а яны мне на сваім польска-венгерскім суржыку балаболяць. Якія яны ўкраінцы. Гэты Парашэнка прадаў нашую зямлю «Абамке» бо тут сланцавы газ, за які прыходзіцца кроў праліваць.

Могілкі жаўнераў ДНР

Размаўляў Юрась Высоцкі, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары