Спіс ЮНЕСКА: баснійская вышыванка, фолк з КНДР і эстонская лазня


Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ў пытаннях адукацыі, навукі і культуры дадала 34 новыя элементы ў спіс нематэрыяльнай спадчыны.

Сярод іх асаблівая тэхніка вышывання Zmijanje, якая практыкуецца ў некаторых вёсках Босніі і Герцагавіны, што знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Сербскай. Вырабамі, атрыманымі паводле тэхнікі Zmijanje, упрыгожваюцца жаночыя касцюмы і прадметы хатняга ўжытку.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У спіс нематэрыяльная спадчыны ўключылі эстонскую лазню па-чорнаму.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Таксама туды трапіла традыцыя пляцення юртаў у Кыргызстане і Казахстане.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

У абноўлены спіс ЮНЕСКА яшчэ ўнесла бразільскае баявое мастацтва капаэйра, армянскі лаваш, сербскі звычай святкавання дня сямейнага святога, народную песню «Арыран», якую на разгляд ЮНЕСКА занесеная на разгляд Паўночная Карэя і інш.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў