Спікер Сенату Польшчы: У нашай палітыцы не было і не будзе гандлю медыямі, беларускай апазіцыяй і польскай меншасцю


Польская газета «Rzeczpospolita» апублікавала інтэрвʼю са спікерам верхняй палаты польскага парламенту Станіславам Карчэўскім. У размове з выданнем прадстаўнік Сенату пракаментаваў сітуацыю вакол «Белсату» ды распавёў пра сваю Прэзідэнт узгадаў гэты тэлеканал і выказаў сваё крытычнае стаўленне адносна яго. Я адказаў [Станіслаў Карчэўскі. – belsat.eu], што канал добра глядзіцца і павінен працягваць вяшчанне.

Нядаўна зʼявілася інфармацыя пра скарачэнне фінансавання «Белсату». Ёсць план далучэння тэлеканалу да «TVP Polonia».

– «Белсат» мусіць працягваць трансляцыю. Гэта адзіны цалкам беларускамоўны тэлеканал. Планы міністра Вашчыкоўскага [міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.belsat.eu] – гэта імаверна добрыя планы, калі казаць пра будучыню, і хутчэй за ўсё будуць ісці ў тым кірунку. Але гэта павінна адбывацца паступова.

Кіраўніцтва «Белсату» сцвярджае, што скарачэнне фінансавання прывядзе да ліквідацыі тэлеканалу.

– Я супраць ліквідацыі «Белсату», але змены патрэбныя. Гэта не мае нічога супольнага з пацяпленнем стасункаў з Беларуссю і гандлем з уладамі гэтай краіны. Я размаўляў з вялікай колькасцю палякаў ды беларускай апазіцыяй, і ўсе неаднаразова закраналі тэму гэтага тэлеканалу.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

Мядовы месяц паміж Менскам і Варшаваю

Кажуць, што ўзамен за пацяпленне з Менскам Варшава адмаўляецца ад падтрымання беларускай апазіцыі. Ці гэта магчыма?

– Абсалютна не магчыма. У нашай палітыцы не было і не будзе гандлявання за кошт медыяў, беларускай апазіцыі і польскай меншасці ў Беларусі. Гэта нашая пазіцыя.

Беларусь прапаноўвае абʼяднаць саюзы палякаў

Што прапанаваў Лукашэнка адносна Саюзу палякаў Беларусі?

– Прапанаваў абʼяднаць два саюзы. Я сказаў, што гэта не магчыма праз гістарычныя і персанальныя перашкоды. Я таксама адзначыў, што ёсць шэраг грамадскіх арганізацыяў, якія абʼядноўваюць палякаў у Беларусі. Лукашэнка гэта пачуў. Спадзяюся, што кожная такая спроба паразмаўляць наблізіць нас да вырашэння гэтай праблемы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў