Спікер Дзярждумы пра санкцыі супраць Расеі ды Беларусі: Захад генетычна не любіць славянаў


Старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін лічыць, што санкцыйная палітыка Захаду ў дачыненні да расейскіх і беларускіх уладаў падобная на генетычнае непрыманне славянаў.

«Гэта пачынае ўжо пераходзіць нейкія грані разумнага, і можна западозрыць тых, хто стаіць за гэтымі санкцыямі, у барацьбе са славянамі», – заявіў «Інтэрфаксу» Валодзін.

Па словах старшыні Дзярждумы, у дадзеным выпадку можна казаць пра «паталагічную нелюбоў» да славянскіх народаў.

«Мы гэта праходзілі. Не хацелася б пра гэта думаць, але думкі такія зʼяўляюцца», – заўважыў Валодзін.

Адказваючы на ​​пытанне, з чым, на яго погляд, можа быць звязана такое стаўленне, палітык сказаў:

«Як раз і незразумела, з чым гэта звязана. Таму што падстаў для гэтага няма. Трэба ў іх і спытаць – што ў іх, што яны так генетычна не любяць (славянскія) народы».

 

ІІ, belsat.eu; фота – ИноСМИ

 

Стужка навінаў