Спевы, танцы, какошнікі ды расейская папса: чым здзівіў доўгачаканы Фестываль нацыянальных культур у Горадні? (фоты)


Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фестываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Фестываль фестываляў», – так часам можна пачуць у афіцыйным анонсе пра Фестываль нацыянальных культур у Горадні, які адбываецца кожныя два гады. Мы выбраліся таксама паглядзець, як праходзіць і чым радуе мерапрыемства агульнарэспубліканскага маштабу, «якога такога ў свеце больш няма».

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Вельмі рэдка, калі на якое-небудзь свята збіраецца ўвесь горад. Аднак на Фестываль нацыянальных культур выбраліся бадай што ўсе, каму дазваляла здароўе. Тысячы людзей павольна праціскаліся праз іншыя тысячы людзей ад дворыка ў дворык, каб падзівіцца, што падрыхтавалі прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў у Беларусі для сваіх гасцей. Відовішча хапіла на ўсіх. У кожным дворыку цягам цэлага дня ішлі выступы самых розных беларускіх і іншых мастацкіх калектываў.

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

На кожным вольным метры ў перакрытым ад аўтамабільнага руху гораду стаялі столікі з крэсламі, каб можна было прысесці і з’есці шашлык. А шашлыкоў пасмажылі сапраўды шмат. Горад пераўтварыўся ў адну вялікую пляцоўку для грыля, пах якога даносіўся на кожным кроку. Побач з шашлыком невялікія і вялікія сцэны, дзе яскрава спяваюць і выступаюць артысты.

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Цікава, што паміж сапраўды нацыянальнымі выступамі, калі да прыкладу маладыя грузіны, цыгане ды іншыя заварожвалі сваімі танцамі, энергіяй і багаццем культуры, на перабіўках рэзала вушы адборная расейская папса тыпу «Чумачэчай вясны» ды «Памолімся за радзіцелей». Сапраўды, каларыт шмат нацыянальнай і талерантнай Беларусі.

Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фкстываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

А ідэя? Ідэя свята выдатная. Мы рэдка задумваемся над тым, колькі розных народаў жыве побач з намі, наколькі багатая і самабытная іх культура. Прыемна, калі студэнты з Туркменістану ў сваіх нацыянальных строях з усмешкай частуюць цябе нейкім цестам, якое называецца «пешьмэ». Калі іракцы і кітайцы ветліва дэманструюць сваю каліграфію.

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Калі малдаване цягнуць цябе разам затанчыць, адліўшы свайго вядомага віна ў гліняны кілішак. Калі ты можаш паглядзець, як выглядае сапраўдная казахская юрта. Калі можаш паназіраць, як робіцца сапраўдны грэцкі салат. Калі ў адзін дзень ты можаш паказаць свайму дзіцяці мноства нацыянальных касцюмаў самых розных народаў, якімі каляхаваў горад.

Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фкстываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Армяне, азербайджанцы, дагестанцы, ромы, малдаване, украінцы, латышы, эстонцы, літоўцы, расейцы, башкіры, татары, казахі, палякі – усяго 19 падворкаў, дзе прэзентавалася культура або асобных народаў або некалькіх адразу. Усе разам адпачываюць, знаёмяцца, насалоджваюцца музыкай. Мір, дружба, жвачка. Але ж усё ж такі нешта скрабецца ў душы на крытыку.

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Дык а што не так? Відовішча забяспечылі, усіх накармілі. Сапраўды маштабныя сілы, пакладзеныя на арганізацыю, вялікае мноства выступоўцаў, пляцовак, выставаў, – у фестывальны вір рэальна ўключыўся ўвесь горад.

Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фестываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

І помнік Давыду Гарадзенскаму адкрылі і пляцоўку аглядную на іншым беразе Нёману. Я не памятаю, каб горад калі-небудзь настолькі стараўся. Неверагоднае мноства рэалізаваных ідэй. Проста бамбічны феерверк. Але ўсё роўна нейкая такая штучнасць адчуваецца. Як нібыта ўлады са скуры вон лезуць, каб нешта даказаць. Глядзіце, якія мы талерантныя. Глядзіце, як у нас «фсё харашо», «фсё красіва і ярка».

Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фестываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

А ў нас усё так: нацягнулі касцюм з какошнікам, праспявалі песні, спяклі каравай, з’елі шашлык і на канец паслухалі «Банд’Эрас». Толькі калі капнуць глыбей, што сапраўды беларускае застаецца? Калі на кожным кроку гучыць расейская або беларуская расейскамоўная папса. Які сэнс выпячваць сваю павагу да іншых культур, адначасова сваю зводзячы толькі да рангу нейкага тэатралізаванага шоу, якое можна паказаць на афіцыйным свяце?

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Самае цікавае, што трэці дзень фестывалю адбудзецца на Аўгустоўскім канале, дзе ўпершыню ў Беларусі пройдзе курыны забег, піўны забег і спаборніцтвы ў хуткасці спажывання сасісак і сардэлек. Так і жывём.

Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фкстываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Тэатралізаванае шэсце на адкрыцці Фестываля Нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фестываль нацыянальных культур у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў