Спецслужбы ЗША: Расея дапамагала выбраць Трампа


Амерыканскія разведслужбы мяркуюць, што Масква таемна дапамагала перадвыбарнай кампаніі кандыдаты на прэзідэнцтва ад Рэспубліканскай партыі Доналда Трампа, заявілі прадстаўнікі адміністрацыі амерыканскай прэсе.

Як піша «New York Times», спецслужбы «з высокай доляй упэўненасці перакананыя» у тым, што Расея была замешаная ў хакерскіх атаках падчас выбараў.

«Washington Post» і агенцтва «Reuters» паведамляюць, што ЦРУ прыйшло да такіх жа высноў.

Сам абраны прэзідэнт Доналд Трамп адмахнуўся ад версіі ЦРУ, заявіўшы: «Гэта тыя ж людзі, якія казалі, што ў Садама Хусейна была зброя масавага паражэння».

Афіцыйныя прадстаўнікі Расеі паслядоўна адмаўляюць усе сувязі з хакерамі.

У пятніцу прэзідэнт ЗША Барак Оўбама распарадзіўся правесці расследаванне цэлай серыі хакерскіх атак падчас перадвыбарчай кампаніі, у якіх шмат хто вінаваціць Расею.

Хакеры ўзламалі серверы Дэмакратычнай партыі, а таксама электронную пошту кіраўніка перадвыбарчага штаба Гілары Клінтан. У кастрычніку прадстаўнікі ўраду ЗША заявілі, што Расея спрабуе паўплываць на вынікі перадвыбарнай кампаніі.

Цяпер высокапастаўленыя чальцы адміністрацыі прэзідэнта Оўбамы, якіх цытуе «New York Times», упэўненыя ў тым, што расейскія хакеры ўзламалі не толькі дэмакратаў, але і серверы Рэспубліканскай партыі, аднак пры гэтым не апублікавалі атрыманую адтуль інфармацыю.

Спецслужбы заяўляюць, што расейскія хакеры перадалі атрыманую імі інфармацыю з сервераў Дэмакратычнай партыі ў рукі прадстаўнікоў «WikiLeaks».

«Гэта стала адным з асноўных паказнікаў іхных намераў, – цытуе «Reuters» сваю крыніцу ў адміністрацыі. – Калі б яны хацелі проста дыскрэдытаваць нашу палітычную сістэму, то навошта даводзіць да агульнага ведама праколы толькі адной партыі, асабліва калі адной з мішэняў [ўзлому] быў такі чалавек, як Доналд Трамп

«Washington Post» цытуе «высокапастаўленага чыноўніка», па словах якога «спецслужбы ведаюць канкрэтных людзей, звязаных з расейскімі ўладамі, якія перадалі «WikiLeaks» тысячы электронных лістоў, незаконна атрыманых аб Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі».

Падчас перадвыбарчай кампаніі Доналд Трамп заклікаў Расею знайсці іншыя мэйлы Гілары Клінтан. Крыху пазней ён сказаў, што гэта была іронія з ягонага боку.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў