Спецпрадстаўнік ЗША па Украіне сустрэнецца ў Менску з прадстаўніком Крамля


Спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША па Украіне Курт Волкер адпраўляецца ў Менск на сустрэчу з прадстаўніком расейскага кіраўніцтва для абмеркавання расейска-ўкраінскіх адносін. Сустрэча мусіць адбыцца 21 жніўня. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзярждэпартаменту. 

Пасля гэтага Курт Волкер адправіцца ў Вільню, а адтуль – у Кіеў, дзе далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыс.

З кім канкрэтна ў Менску Волкер збіраецца праводзіць перамовы ў Дзярждэпартаменце не ўдакладняюць, але СМІ раней паведамлялі, што спецпрадстаўнік ЗША па Украіне мусіць сустрэцца з памочнікам прэзідэнта Расеі Уладзіславам Сурковым.

Ці будзе Волкер падчас візіту ў Менску сустракацца з кім-небудзь з прадстаўнікоў беларускай улады – невядома.

 

ІІ, belsat.eu; фота – zn.ua

Стужка навінаў