Спецпрадстаўнік ЗША па Украіне: «Канфлікт на Данбасе можна спыніць за год»


У бліжэйшую пятніцу спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер сустрэнецца з Уладзіславам Сурковым, памочнікам прэзідэнта Расеі, каб абмеркаваць магчымасці ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Напярэдадні гэтай сустрэчы ў размове з журналістам bbc.com Волкер заявіў, што «калі Расея захоча, каб у рэгіёне быў мір, то гэта магчыма».

«Але я не ведаю, чаго менавіта хоча Расея ў дадзены момант. Трэба атрымаць гэтую інфармацыю наўпрост з Масквы», – сказаў Волкер.

«Калі б Расея выйшла [з канфлікту. – Заўв. bbc.com], то гэта было б у інтарэсах усіх бакоў», – дадаў прадстаўнік ЗША.

Паводле Курта Волкера, узброены канфлікт можна спыніць за год.

Нагадаем, што Расея адмаўляе свой удзел у канфлікце на Данбасе.

18 студзеня украінскі парламент прыняў закон аб рэінтэграцыі Данбаса, у якім Расею назаваюць акупантам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў