Спецназ супраць «Даніэлы»


Міністэрства ўнутраных справаў кінула на барацьбу са снегам аддзелы ўнутраных войскаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне Плошчы.

Сталічныя брыгады ўнутраных войскаў МУС дапамагаюць камунальным службам чысціць менскія вуліцы ад снегу. Пра гэта прэс-служба УВ паведаміла агенцыі «БелТА».

Паводле рашэння камандуючага ўнутранымі войскамі Юрыя Караева, 200 жаўнераў вайсковых частак 5448, 3214 і 5529 сёння, у вольны ад нясення службы дзень, выйшлі на ўбору снегу. Паведамляюць, што ім дапамагаюць афіцэры галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”83215″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Жаўнеры працуюць у некалькі зменаў. Яны чысцяць ад снегу прылеглыя да тэрыторыяў вайсковых частак вуліцы, прыпынкі грамадскага транспарту, дваровыя тэрыторыі, дзіцячыя садкі», – распавёў начальнік прэс-службы Уладзімір Пархомцаў.

[/vc_column_text][vc_column_text]Жаўнеры в/ч 5448 разам з афіцэрамі галоўнага ўпраўлення камандуючага працуюць у раёне вуліцы Маякоўскага, жаўнеры в/ч 3214 ачышчаюць вуліцы ва Уруччы, а в/ч 5529 – каля вуліцы Прылукскай.

ДД, belsat.eu; фота: «БелТА»

Стужка навінаў