Улады Малі паведамляюць пра вызваленне ўсіх закладнікаў


19:45 Узброеныя людзі, што ўварваліся ў гатэль «Radisson Blu» у Бамако, больш не ўтрымліваюць закладнікаў.

Пра гэта паведамляюць улады Малі.

У той жа час міратворцы ААН, якія прарваліся ў будынак, пабачылі там целы 27 забітых, інфармуе Reuters.

«У іх больш няма закладнікаў, і спецслужбы зараз ловяць нападнікаў», – заявіў міністр дзяржбяспекі Саліф Траарэ (Salif Traoré).

Паводле ўладаў Малі, загінулі як мінімум тры чалавек, двое атрымалі раненні. Адзін з забітых – дэпутат парламенту ў бельгійскім раёне Валёнія.

Для штурму гатэлю французскія ўлады накіравалі ў Малі элітны спецназ нацыянальнай жандармерыі, піша BBC.

Фотаздымак байцоў антытэрарыстычнага падраздзялення GIGN, якія накіраваліся ў Бамако, апублікаваны ў афіцыйным акаўнце Twitter жандармерыі.

16:00 З гатэля ў Бамако вызвалены 12 чальцоў экіпажу авіялайнера кампаніі Air France.

 

Закладнікамі тэрарыстаў сталі 140 жыхароў і 30 чалавек з ліку персаналу. Двое былі вызваленыя адразу, бо апынуліся мусульманамі і здолелі прачытаць Каран паводле загаду злачынцаў. На гэтую хвіліну вядома, што прынамсі тры чалавекі ўжо расстраляныя, а восемдзесят вызваленыя штурмавым атрадамі сілавікоў.

Агенцыя «France Press» цытуе малійскую паліцыю, якая кажа, што актыўнасць джыхадыстаў адбываецца пераважна на сёмым паверсе, адкуль гучаць стрэлы.

Ужо вядома, што сярод закладнікаў – шэсць супрацоўнікаў авіякампаніі «Turkish Airlines».

Амбасада ЗША ў Малі рэгулярна выпускае «паведамленні бяспекі» у твітэры з парадамі для тых, хто знаходзіцца ўнутры гатэлю: так, паслы раюць усім знайсці ў будынку нейкае сховішча і звязацца з роднымі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”42666″ img_size=”large”][vc_column_text]У гэтыя хвіліны спецыяльныя антытэрарыстычныя аддзелы праводзяць штурм гатэлю.[/vc_column_text][vc_column_text]На пастаянным дзяжурстве ў Малі знаходзяцца блакітныя каскі. Адказнасць за бяспеку ў Малі міратворчыя войскі ААН перанялі ад Францыі, якая трымала ў сваёй колішняй калоніі ўзброены кантынгент сваёй арміі. Гэта адбылося пасля паспяховага адбіцця ключавых гарадоў на поўначы краіны з рук ісламістаў.

ДД, «Белсат»

Стужка навінаў