Спецдакладчык ААН па Беларусі: Канапацкая стала ахвярай цынічнага прыёму


Парламенцкія выбары паказалі «адсутнасць палітычнай волі для заахвочвання і абароны правоў чалавека», мяркуе спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці.

Пра гэта гаворыцца ў ягонай заяве, змешчанай на афіцыйнай старонцы Рады ААН па правах чалавека.

«Я высока ацэньваю адсутнасць гвалту і ў нейкім сэнсе пашыраныя магчымасці, якія дазволілі кандыдатам праводзіць свае сустрэчы. Я таксама вітаю абранне аднаго сябра апазіцыйнай партыі і аднаго незалежнага культурнага актывіста пасля двух дзесяцігоддзяў поўнай адсутнасці апазіцыі ў парламенце. Тым не менш права грамадзянаў на свабодныя і шчырыя выбары па-ранейшаму падвяргаецца жорсткаму звароту ў цісках закаранелых рэпрэсіўных законаў і інстытутаў, так сама, як і падчас мінулых парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбараў», – заўважае ў заяве Міклаш Харасці.

Чытайце таксама >>> Ганна Канапацкая: Адсутнасць выбараў засмучае нашую перамогу

Паводле яго, «перамога» прадстаўніцы АГП Ганны Канапацкай зробленая ў той момант, калі, сыходзячы з меркаванняў вонкавай палітыкі, некаторыя саступкі выбарнікам падаюцца непазбежнымі. Таксама так ход зроблены для таго, каб пасварыць апазіцыю, адзначае спецдакладчык ААН па Беларусі.

«Допуск Ганны Канапацкай зрабіў яе ахвяраў цынічнага прыёму, калі ўзяць пад увагу тое, што ён быў зроблены на фоне паразы найбольш заўважнага апазіцыйнага палітыка краіны Таццяны Караткевіч», – адзначае Міклаш Харасці.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары