Адмысловы спавяшчальнік ААН: Незалежнасць медыяў у Беларусі немагчымая


Незалежнасць СМІ ў Беларусі немагчымая праз дазвольную сістэму рэгістрацыі і невыразныя правілы падчас пазбаўлення ліцэнзіі, гаворыцца ў справаздачы адмысловага спавяшчальніка ААН па Беларусі Міклаша Харасці.

Ён прадставіць гэты даклад на Генеральнай асамблеі ААН 29 кастрычніка, паведамляе Цэнтр прававой трансфармацыі.

«Зробленыя ў дакладзе высновы ўказваюць на тое, што ўсталяваная за апошнія два дзесяцігоддзя сістэма кіравання СМІ фактычна задушыла права на свабоду меркаванняў і інфармацыю», – адзначае Цэнтр прававой трансфармацыі.

Іншыя высновы, змешчаныя ў справаздачы: плюралізм СМІ адсутнічае, Беларусь з’яўляецца адзінай у Еўропе краінай, дзе няма прыватных кампаній агульнанацыянальнага вяшчання. Да таго ж урад выступае ў ролі наўпроставага рэгулятара ўсіх відаў СМІ.

Агульнасістэмныя парушэнні права на свабоду меркаванняў пагаршаюцца сістэматычным пераследам журналістаў, адзначае спецдакладчык ААН. Асаблівы непакой у гэтай сітуацыі выклікае прыняцце ў снежні мінулага года паправак да закону аб СМІ, якія датычацца інтэрнэту.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў