Спецаперацыя ў Парыжы: забітая тэрарыстка-смяротніца, жыхароў просяць не выходзіць з дому (ВІДЭА)


Раненні ў ходзе страляніны ў паўночным раёне парыжскай акругі Сен-Дэні атрымалі некалькі паліцэйскіх. Аўтаматныя чэргі і выбухі чуваць дагэтуль. Агулам праваахоўнікі ліквідавалі трох нападнікаў. Частка мясцовых жыхароў эвакуяваная ў бяспечнае месца.

Спецаперацыя паліцэйскіх звязана з пошукам падазраваных у датычнасці да серыі парыжскіх нападаў у ноч на 14 лістапада.

Спецназ заблакаваў некалькі ўзброеных асоб і акружыў дом, у якім яны знаходзяцца. Паводле звестак тэлеканалу BFM, паліцыянты шукаюць дзявятага падазраванага.

 

 

У Сен-Дені знаходзіцца стадыён Stad de France, які стаў адной з мішэняў пятнічных тэрактаў, якія забралі жыцці 132 асобаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў