Спектакль «Свабоднага тэатру» можна будзе паглядзець, не выходзячы з дому


Гэткай навіной з прыхільнікамі творчасці альтэрнатыўнага беларускага тэатру падзяліўся арт-кіраўнік праекту Мікалай Халезін.

Прэм’ерны спектакль «Дом №5» можна будзе пабачыць онлайн 24 верасня на сайце moc.media.

«Калі ў вас ёсць сябры за мяжой, якія не ведаюць рускай і беларускай моваў, на якіх ідзе спектакль, не страшна – ён будзе транслявацца з англійскімі субтытрамі», – напісаў Мікалай Халезін.

У каментарах ён адзначыў, што трансляцыя будзе весціся праз тры камеры і з «жывым мантажам».

Больш інфармацыі бліжэй да падзеі ў Facebook БСТ.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў