Тэатр стаў лаўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offieʼ2017 у намінацыі «Лепшы ансамбль».
Пра гэта ў сваім Facebook напісаў кіраўнік тэатру Мікалай Халезін.
Прыз адметны тым, што гэта першы выпадак у гісторыі ўзнагароды за 7 гадоў яе існавання, калі прыз даюць калектыву, які прадстаўляе не толькі Вялікую Брытанію, але і Беларусь.
«Мы адзіны тэатральны калектыў, асноўная база якога знаходзіцца па-за Вялікай Брытаніяй, і якому далі падобны прыз. І адзіны спектакль не на ангельскай мове. Мабыць, гэта тая намінацыя, якая найбольш дакладна адлюстроўвае сутнасць нашага тэатру», – напісаў Мікалай Халезін.
ДР belsat.eu