Спецслужбы затрымалі стваральніка «Расейскага правага сектару»


Жыхара Санкт-Пецярбургу за стварэнне ў інтэрнэце суполкі «Расейскі правы сектар» вінавацяць у экстрэмісцкай дзейнасці.

Грамадзянін затрыманы ў рамках крымінальнай справы па артыкуле Крымінальнага кодэксу РФ «Публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці». Яго падазраюць у стварэнні ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» суполкі «Расейскі правы сектар», што з’яўляецца экстрэмісцкай дзейнасцю ў РФ. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дадзеныя Упраўлення Федэральнай службы бяспекі па Санкт-Пецярбургу.

«Ён падазраецца ў датычнасці да стварэння ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» групы «Расейскі правы сектар», да распаўсюджвання артыкулаў з заклікамі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама да публічнай падтрымання дзеянняў украінскай экстрэмісцкай арганізацыі «Правы сектар», дзейнасць якой забаронена на тэрыторыі Расеі рашэннем Вярхоўнага суда РФ», – сказалі ў ФСБ. На дадзены момант вырашаецца пытанне пра абранне затрыманаму меры стрымання.

22 студзеня 2015 года ў Расеі забаранілі арганізацыю «Правы сектар» і яшчэ чатыры арганізацыі: «Украінская нацыянальная асамблея – Украінская народная самаабарона» (УНА – УНСО); «Украінская паўстанцкая армія» (УПА); «Трызуб ім. Сцяпана Бандэры» і «Братэрства».

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў