Спачатку збілі, а потым хацелі прывесці ў пачуццё – распаленым прасам


Двух мянчукоў вінавацяць у разбойным нападзе.

Здарэнне адбылося 3 траўня ў кватэры пацярпелага на вуліцы Убарэвіча. Да мужчыны 1989 года нараджэння прыйшлі прыяцелі, каб выпіць. Сварка паўстала праз абразу аднаго з удзельнікаў застолля – яго назвалі «асобай нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі».

«Камсамольская праўда» піша, што госці білі пацярпелага нагамі, клавіятурай, камп’ютарным маніторам, пасыпалі зямлёй з кветкавых гаршкоў, прымушалі крычаць нацысцкія прывітання.

З-за атрыманых траўмаў мужчына страціў прытомнасць, тады абвінавачаныя спрабавалі прыпячы яго нагу прасам, каб прывесці ў пачуццё. Пасля абвінавачаныя забралі рэчы пацярпелага разам з прасам і пакінулі кватэру.

ДД

Стужка навінаў