Спачатку аблаяў прадаўцоў, потым збіў пакупніка, які за іх заступіўся


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/NN2fiLfDDzQ”][vc_column_text]Мужчына трапіў у шпіталь пасля таго, як стаў у абарону прадавачак.

Здарэнне адбылося 29 лютага ў краме «Азарэнне» па вуліцы Бельскага. Малады чалавек у чарзе пачаў грубіць прадаўцам і выказваць свае прэтэнзіі з нагоды таго, што чарга рухаецца павольна.

Яму прапанавалі прайсці ў суседнюю касу, якая была свабоднай. Хуліган працягнуў абражаць прадавачак і там.

«Са слоў прадаўцоў, малады чалавек паводзіў сябе неадэкватна, як быццам пʼяны або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў», – дадала Наталля Аскірка, прэсавы афіцэр Фрунзенскга РУУС Менска.

Пакупнік, які стаяў ззаду хлопца, заступіўся за прадавачак: ён зрабіў заўвагі хамаватаму спадару, але той адразу яго аблаяў.

Калі падазраваны аплаціў набытае, ён папярэдзіў, што будзе чакаць свайго апанента на вуліцы. Як толькі мужчына выйшаў з будынку, хуліган збіў яго. Пацярпелага з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў шпіталь.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”135355″ img_size=”large”][vc_single_image image=”135359″ img_size=”large”][vc_column_text]Міліцыя шукае падазраванага: мужчыну 20-25 гадоў, ростам 170-175 см і хударлявага целаскладу. Можа быць апрануты ў бэжавую падоўжаную куртку, цёмныя джынсы і спартыўны абутак. Праваахоўнікі просяць грамадзянаў, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, паведаміць пра гэта па тэлефонах 8-044-7844829, 8-017-2076767, 8-017-2569587 ці 102.

Міліцыя гарантуе канфідэнцыйнасць.

ДД

Стужка навінаў