SpaceX паказала, як на Марс паляціць пілатаваны карабель


З новага роліка SpaceX вынікае, што карабель вывядуць на зямную арбіту з дапамогаю ракеты-носьбіта, якая потым вернецца на Зямлю для новага старту. На арбіце карабель дазаправіцца, пасля чаго адправіцца на Марс.

Дакладна пра марсавую праграму заснавальнік SpaceX Ілон Маск распавядзе 27 верасня на Міжнародным астронаўтычным кангрэсе ў Гвадалахары.

У красавіку 2016 года SpaceX абвясціла пра свае планы адправіць касмічны карабель на Марс не пазней 2018 года (размова ідзе пакуль пра непілатаваны палёт).

Заснавальнік кампаніі Ілон Маск неаднаразова выказваў свае намеры каланізаваць планеты.

Цяпер SpaceX займаецца дастаўкай грузаў на Міжнародную касмічную станцыю і вывадам спадарожнікаў на арбіту Зямлі. SpaceX – першая ў гісторыі кампанія, якой атрымалася вывесці здзейсніць пасадку на зямлю ракеты-носьбіта пасля палёту на арбіту, прычым не толькі на зямлю, але і на платформу ў акіяне.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары