«Советская Белоруссия» выйграла суд у анархіста Мікалая Дзядка


Былы палітвязень Мікола Дзядок. Горадня 13 жніўня 2017 Васіль Малчанаў/ Белсат

Суд адмовіў у задавальненні пазову былога палітвязня Мікалая Дзядка супраць выдання «СБ. Беларусь сегодня».

1 верасня а 10.00 у судзе Савецкага раёну Менску працягнуўся разгляд справы па пазове былога палітвязня Мікалая Дзядка да рэдакцыі інтэрнэт-выдання «СБ. Беларусь Сёння» аб абароне гонару і годнасці.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Жданок. На папярэднім паседжанні выступілі пазоўнік і адказчыкі – аўтар артыкулу Андрэй Мукавозчык і рэдактар юрыдычнага аддзелу газеты Аляксей Шпілеўскі.

Сёння адказчыкі прадставілі свой водгук, а таксама суд апытаў сведак.

У выніку суддзя вырашыў адмовіць анархісту ў задавальненні ягонага пазову.

Мікалай Дзядок вырашыў судзіцца з выданнем пасля таго, як на інтэрнэт-сайце газеты «СБ. Беларусь сёння» 29 траўня зʼявіўся артыкул «Анархія, маць…» за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка. У тэксце была непраўдзівая інфармацыя пра тое, што Мікалай Дзядок атрымаў свой турэмны тэрмін за атаку «кактэйлямі Молатава» расейскай амбасады ў Менску. Былы палітвязень палічыў, што звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, прыніжаюць ягоны гонар і годнасць, і звярнуўся ў суд з патрабаваннем абароны гонару і кампенсацыі маральнай шкоды.

Мікалай Дзядок быў асуджаны судом Заводскага раёну Менску 27 траўня 2011 года да 4,5 гадоў зняволення па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («хуліганства, здзейсненае групай асобаў»). Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

Глядзі таксама
Каментары