Сотні тайнікоў з псіхатропамі знойдзена ў Менску


Сталічныя следчыя разбурылі групу дылераў наркатычных рэчываў і псіхатропаў.

Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне расследавання шэрагу справаў па незаконным абароце асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у буйным памеры, арганізаваным групай.

Паводле адной справы вінавацяць дваіх жыхароў Салігорску 19 і 23 гадоў, якія нідзе афіцыйна не працуюць. Юнакі знялі ў жніўні кватэру, дзе займаліся раздзелам буйных партыяў наркотыкаў на дробныя порцыі. Пасля гэтага дозы хаваліся ў схованках па ўсім горадзе.

Аднаго з дылераў затрымалі з доказамі злачынства на здымнай кватэры, калі ён расфасоўваў наркотыкі. Менавіта ён раскрыў следчым адрасы так званых закладак.

Расследаванае і аналагічная справа ў дачыненні да 26-гадовага менчука. Яго затрымалі, калі ён рабіў закладку.

Падчас аператыўна-вышуковых дзеянняў следчыя ўстанавілі адрасы больш за 500 тайнікоў, праз якія распаўсюджваліся наркотыкі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары