Сонца ўзыдзе заўтра


Дзевяць месяцаў спатрэбілася міжнароднай камандзе пажарных, каб згасіць нафтавыя гейзеры, што гарэлі ў Кувейце увесь 1991 год. Іх тытанічную працу дакументаваў фатограф людзкой бяды Сэбаст’ян Сальгада. 

 

Агрэсія Іраку супраць Кувейту у 1990 годзе скончылася вайной Садама Хусейна з усім светам: за Кувейт (а дакладней за ягоную нафту) заступіліся шматнацыяльныя сілы на чале са Злучанымі Штатамі. Хусейн ужо прайграў, але агрызаецца, выпускаючы ракеты па Ізраілю, які ўдзелу у вайне не браў. Асаблівае месца ў тактыцы ягонага адступлення займалі акты экалагічнага тэрарызму: ірацкі дыктатар ад злосьці злівае нафту ў Персідскі заліў ды падпальвае 900 кувейцкіх радовішчаў. Зямля, паветра ды неба Кувейта становяцца чорнымі. Кожны дзень краіна траціць мільёны долараў, а эксперты кажуць, што каб згасіць палаючую нафту, спатрэбіцца каля 10 гадоў.

Каб больш даведацца пра гісторыю культавага фотаздымка, запрашаем у аўтарскія праекты, да рубрыкі «Паралакс».

Што засталося па-за ўвагаю гледача? Аўтары, героі ды эпохі – на чорна-белых і каляровых карцінках. Пра іконы эпох, у праектах нашага сайта, піша журналіст, знаўца гісторыі фатаграфіі ды фатограф Дзяніс Дзюба.

Стужка навінаў