Сойм Латвіі згадзіўся не даваць багатым расейцам відаў на жыхарства


Латвійскі парламент падтрымаў прапанову ўльтраправага Нацаб‘яднання часова спыніць выдачу грамадзянам Расеі відаў на жыхарства ў абмен на інвестыцыі.

Забарона накіраваны на ліквідацыю пагрозаў для дзяржавы, адзначаюць у парламенце Латвіі.

За перадачу законапраекту ў камісіі прагаласавалі 48 дэпутатаў, супраць – 28 прадстаўнікоў «Цэнтру згоды» і Партыі рэформаў. Чацвёра дэпутатаў устрымаліся.

Аўтары законапраекту даводзілі, што асобы, якія атрымалі віды на жыхарства, маюць пэўны эканамічны ўплыў, а таксама маюць магчымасць уплываць на палітычныя і сацыяльныя працэсы ў Латвіі.

Прапанова прадугледжвае прыпыненне выдачы відаў на жыхарства да ўрэгулявання крызісу ва Украіне. Пазней выдача відаў на жыхарства можа быць цалкам або часткова адноўленая, калі Сойм прыме адпаведныя папраўкі.

Паводле іміграцыйных законаў Латвіі, від на жыхарства ў краіне можна атрымаць у абмен на куплю нерухомасці, кошт якой перавышае € 250 тыс.

На двух папярэдніх пленарных пасяджэннях парламенту такую ​​прапанову ўльтраправых адхілялі.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў