Snoop Loves Belarus


Зорка амерыканскага гіп-гопу прызналася ў любові да нашае краіны. Каліфарнійскі рэпер Снуп Дог залайкаў калекцыю вышымаек і гэджэтаў з беларускім арнаментам ад віцебскага дызайнера.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Вулічны мастак і дызайнер Boorj выпусціў сёлета калекцыю кашулек «Snoop Loves Belarus». Нацыянальны арнамент – галоўны матыў дызайнерскіх плецакоў, футаралаў для ноўтбукаў і кашулек. На кожным з гэджэтаў пасяліўся невялічкі сілуэт каліфарнійскага рэпера Снуп Дога.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Калекцыю віцебскага дызайнера рэпер запосціў у сваім «Instagram».

Сёлета Снуп Дог ацаніў і вулічныя працы Boorj’а, пракаментаваўшы ягоны фотаздымак словамі: «Сапраўдны мастак. Паліцыя стаіць і сочыць за яго працай! Джа растаfRi!».

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў