Снегавік на нямецкай чыгунцы нанёс цягніку шкоду ў 5 000 еўраў


Цяпер паліцыя шукае аматара) снежных забаваў для спагнання выдаткаў.

Інцыдэнт адбыўся каля гораду Везенберг на поўначы краіны. Тры невядомыя асобы зляпілі на рэйках снегавіка вышынёй прыкладна паўтара метра, падае ABC News. Машыніст пасажырскага цягніка прыняў яго за жывога чалавека і ўжыў экстраннае тармажэнне, якое аказвае сур’ёзнае ўздзеянне на тармазы.

Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Шкоду цягніку ацанілі ў 5 тыс. еўраў.

Цяпер паліцыя шукае тых, хто зляпіў снегавіка. Калі іх знойдуць, яны будуць вымушаныя аплаціць усю суму ды панесці пакаранне за ўмяшанне ў рух транспарту.

ДД

Стужка навінаў