Снарад разарваўся каля шпіталю ў Данецку. Прынамсі 3 асобы загінулі (18+)


Прынамсі тры чалавекі былі забітыя падчас артылерыйскага абстрэлу ва ўсходняй частцы Данецку.

«Гэта быў не адзін снарад. Гэта быў залп. Адзін і другі снарад выбухнулі ў адзін час», – распавёў агенцтву «Reuters» сведка падзеяў.

Прарасейскія сепаратысты паведамлялі першапачаткова, што загінула 15 асобаў. Прадстаўнікі ДНР сцвярджаюць, што шпіталь абстралялі з рэактыўнай сістэмы «Ураган» украінскія войскі.

Раней украінскі бок заяўляў, што цягам апошніх содняў сепаратысты забілі 2 украінскіх жаўнераў і ранілі 18 асобаў. Цягам апошніх 24 гадзінаў сепаратысты здзейснілі каля 80 артылерыйскіх або ракетных атак на ўкраінскія пазіцыі.

Цягам 9 месяцаў, якія трывае канфлікт на Данбасе, загінулі больш за 5 тыс чалавек.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў