«Смысловые галлюцинации» ў Менску


Расейскі рок-гурт «Смысловые галлюцинации» едзе ў Менск з юбілейным канцэртам. Сваё 25-годдзе музыкі адзначаць разам з беларускімі гледачамі 16 кастрычніка. Выступ адбудзецца ў сталічным клубе «Цэнтр».

Праграму канцэрта складуць старыя і добра вядомыя прыхільнікам гурта хіты – найлепшыя за напісаных за чвэрць века песень. Музыкі спадзяюцца, што публіка праспявае іх разам з імі.

Пасля выступу ў Менску гурт накіруецца ў Латвію і Эстонію, а адтуль – у па гарадах Расіі. Юбілейны тур завершыцца на радзіме гурта ў Екацярынбургу ў канцы лістапада.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў