У Горадні вынеслі смяротны прысуд забойцу трох жанчын


20 лістапада Гарадзенскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 28-гадовага ўраджэнца Баранавіцкага раёну Івана Куляша.

Яшчэ 5 лістапада пракурор запатрабаваў прысудзіць зламысніку, які абвінавачваецца ў забойстве трох жанчын-прадаўцоў, да смяротнага пакарання. Кулеш абвінавачваецца ў тым, што ў верасні 2013 года забіў двух жанчын-прадаўцоў у Лідзе і скраў з крамы грошы і тавары больш чым на 37 млн. рублёў.

Па версіі следства, Кулеш нанёс ахвярам шматлікія ўдары металёвай трубой. Дзве жанчыны памерлі на месцы. Падсуднаму таксама прадяўленае абвінавачванне ў крадзяжы – ён вынес гідрапомпы з суседскага дому.

У лістападзе 2014 года, па дадзеных следства, падсудны забіў яшчэ аднаго прадаўца ў Лідскім раёне – ён нанёс жанчыне больш за 10 удараў сякерай і скраў з крамы грошы і тавары. Акрамя таго, Кулеш абвінавачваецца ў замаху на забойства сына прадаўшчыцы, які застаў яго ў краме. Раней Кулеш быў двойчы судзімы за крадзеж і разбой, а таксама загадзя ілжывы данос. На момант узяцця пад варту афіцыйна нідзе не працаваў.

Гэта другі смяротны прысуд у 2015 годзе: 18 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова да вышэйшай меры пакарання: малады чалавек прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзяўчыны.

Стужка навінаў