Смяротнік забіў 33 чалавекі ў Афганістане, у Аўстраліі тэракт прадухілілі (Абноўлена)


Не менш як 33 чалавекі загінулі, каля 100 параненыя ў выніку выбуху ва ўсходнім афганскім горадзе Джалалабад. Праз некаторы час у горадзе прагрымеў другі выбух. Наступствы пакуль невядомыя.

Прадстаўнік паліцыі правінцыі Нангар заявіў, што выбух адбыўся каля ўваходу ў банк. Яго зладзіў падрыўнік-самазабойца на матацыкле. У банку якраз выдавалі заробак дзяржаўным чыноўнікам, таму там было шмат людзей.

Тым часам у Аўстраліі паліцыя заяўляе, што перадухіліла тэракт, запланаваны баевікамі «Ісламскай дзяржавы». Напад меўся адбыцца 25 красавіка ля ваеннага мемарыялу ў Мельбурне падчас імпрэзы, прысвечанай Першай сусветнай вайне.

Паліцыя арыштавала пецярых падазраваных – усім ад 18 да 19 гадоў. Дваіх падазраюць у тэрарызме, аднаго – у незаконным захоўванні зброі. Яшчэ дваіх дапытваюць. Сілавікі цвердзяць, што маладзёны збіраліся напасці на паліцыянтаў і дзеялі паводле ўказання «Ісламскай дзяржавы».

АК, belsat.eu, паводле bbc.co.uk/russian

Стужка навінаў