Смяротнасць ад Эболы дасягнула 70 працэнтаў


Верагоднасць пранікнення Эболы ў Беларусі вельмі нізкая, заўпэўніваюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Узровень смяротнасці ад ліхаманкі Эбола дасягнуў 70%, інфармуе «The Associated Press» са спасылкай на дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Раней паведамлялася аб шпіталізацыі мужчыны з падазрэннем на Эболу ў суседняй Польшчы. У выніку падазрэнне не пацвердзілася.

У той жа час галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі заявіў, што верагоднасць пранікнення Эболы ў Беларусь існуе, але яна вельмі нізкая, піша БелТА. Ён паведаміў, што з траўня па кастрычнік па падазрэнні на ліхаманку Эбола абследавалі шэсць нігерыйскіх грамадзянаў, якія вучацца ў беларускіх ВНУ. Перасцярогі лекараў у тых выпадках не пацвердзіліся.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў