Высокапастаўленыя крыніцы ва ўрадзе Аўстраліі заявілі тэлеканалу ABC, што ЗША рыхтуюцца нанесці ўдар па ядравых аб’ектах у Іране. Атака можа адбыцца ўжо ў жніўні.
Мяркуецца, што Аўстралія і Вялікая Брытанія дапамогуць вызначыць цэлі ўдараў.
Прэмʼер-міністр Аўстраліі Малкалм Тэрнбул не пацвердзіў гэтыя паведамленні, заявіўшы, што ў яго «няма падстаў лічыць», што ЗША рыхтуюцца да гэтага ўдару.
У траўні 2018 года ЗША пад кіраўніцтвам Доналда Трампа абвясцілі аб выхадзе з міжнароднага пагаднення, па якім Іран абавязаўся замарозіць ядравую праграму ў абмен на зняцце міжнародных санкцыяў. Трамп, які лічыць здзелку «катастрафічнай», абяцаў выйсці з яе яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі. Пасля гэтага лідары ЗША і Ірана абмяняліся рэзкімі выпадамі ў публічнай прасторы.
ІІ, belsat.eu, паводле Meduza