СМІ: Вялікабрытанія гатовая заплаціць за «Брэкзіт» 40 млрд еўра


Урад Вялікабрытаніі гатовы выплаціць 36 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 40 мільярдаў еўра) у рамках урэгулявання па выхадзе з Еўразвязу.

Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Telegraph са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як адзначаецца, лічба ў 40 мільярдаў еўра была названа брытанскімі ўрадоўцамі на ўмовах ананімнасці. Гэта першая згадка пра тое, што Лондан гатовы заплаціць Бруселю за выйсце з ЕЗ.

Меркавана, пасля «Брэкзіта» Вялікабрытанія будзе пераводзіць па 10 мільярдаў еўра ў год, але толькі пры ўмове, што ЕЗ ужо цяпер пачне абмеркаванне будучых гандлёвых сувязяў. У Бруселі раней заяўлялі, што гатовыя абмяркоўваць будучыя адносіны толькі пасля таго, як Вялікабрытанія ўрэгулюе фінансавыя прэтэнзіі (іх ацэньвалі ў 60 мільярдаў еўра).

Рэферэндум пра выйсце Вялікабрытаніі з ЕЗ прайшоў 23 чэрвеня 2016 года. За аддзяленне ад Еўразвяза прагаласавалі 52 адсоткі ўдзельнікаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў