Іран: атакаваны парламент і маўзалей Хамейні


Невядомыя адкрылі агонь у будынку іранскага парламенту. Таксама была ажыццеўлена атака на маўзалей Хамейні. Адказнасць за двайны тэракт у Тэгеране ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава», паведамляе іранскае агенцтва «Фарс».

Паводле папярэдніх дадзеных іранскіх СМІ, у выніку нападу на будынак парламенту атрымалі раненні 8 чалавек, адзін ахоўнік забіты. У выніку нападу на маўзалей атрымалі раненні 5 чалавек. Двое баевікоў былі арыштаваныя, яшчэ мінімум двое забітыя.

Паводле Reuters, у нападзе ўдзельнічалі тры баевікі: адзін з пісталетам і два з АК-47.

Акрамя таго, узброены чалавек адкрыў агонь у маўзалеі Хамейні ў Тэгеране. Адначасова побач з маўзалеем узарвала бомбу тэрарыстка-смяротніца.

 

Стужка навінаў