СМІ: МАК зняў санкцыі з Алімпійскага камітэту Расеі


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) аднавіў сяброўства Алімпійскага камітэта Расеі ў арганізацыі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на чальца МАК Шаміля Тарпішчава.

«Усе вынікі праверак нашых спартоўцаў паказалі іх чысціню. Працэдурна Расеі рабіць нічога не трэба, аднаўленне сяброўства адбылося аўтаматычна, у МАК няма ніякіх нараканняў», – сказаў Шаміль Тарпішчаў.

Пазней кіраўнік АКР Аляксандр Жукаў пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Нагадаем, рашэнне прыпыніць сяброўства Алімпійскага камітэта Расеі ў МАК было прынята ў снежні 2017 праз ужыванне расейскімі спартоўцамі допінгу. Расейскія атлеты былі дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Пхенчхане ў статусе «алімпійскія атлеты з Расеі» і выступалі пад нейтральным сцягам.

Перад закрыццём Алімпіяды ў Пхенчхане МАК 25 лютага адмовіўся здымаць з АКР дыскваліфікацыю.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў