СМІ апублікавалі фота чалавека, які мог быць датычны да тэракту ў Пецярбургу


Агенцтва «Росбалт» апублікавала фатаграфію мужчыны, які можа мець дачыненне да тэракту ў Санкт-Пецярбургу. Афіцыйна аб падазраваных нічога не паведамляецца.

 

«Фонтанка» раней апублікавала відэа з камеры назірання, на якім, імаверна, фігуруе чалавек, які заклаў выбуховае прыстасаванне.

Увечары 27 снежня ў краме сеткі «Перекресток» ў Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух, у выніку якога, па апошніх дадзеных, пацярпелі 14 чалавек. У камеры захоўвання супермаркета спрацавала бомба магутнасцю каля 200 грамаў трацілу, начыненая паражальнымі элементамі.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па артыкуле аб замаху на забойства агульнанебяспечным спосабам.

28 снежня Уладзімір Пуцін назваў выбух у Пецярбургу тэрактам, аднак справа пакуль не была перакваліфікавана.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў