Смеццевы палігон у ваколіцах вёскі Прыбар: няма грошай на вываз адкідаў


Ад 5 да 50 базавых велічыняў можна атрымаць штраф за вываз смецця, напрыклад, у лес. Але гэтыя сумы не адпужваюць жыхароў Гомельшчыны, якія самі ствараюць спантанныя сметнікі за некалькі кіламетраў ад абласнога цэнтру.

У прадмесцях Гомля ў вёсцы Прыбар мясцовыя жыхары гадамі вымушаныя хадзіць літаральна па смецці. Адныя ашчаджаюць 60 тысячаў на дамове на вываз смецця, іншыя разводзяць рукамі ды заклікаюць падвышаць штрафы.

АПЫТАННЕ:

«9 гадоў хаджу па сметніцы».

«Такі менталітэт, лепей выкінуць, чым заплаціць».

Спантаннае сметнішча месціцца акурат на памежжы адміністрацыйных раёнаў мясцовага сельсавету і Савецкага раёну Гомля. Атрымліваецца, смецце выкідаюць жыхары яшчэ абласнога цэнтру, а прыбіраць мусяць з бюджэту сельсавету і, прадказальна, грошай на гэта не стае.

«Яна напалову Савецкага раёну, і мы мяркуем, што найхутчэй з Савецкага раёну выносяць на сметнішча смецце. Вядома, будзем з ёю нешта рабіць, але ж патрэбнае фінансаванне».

Паводле мясцовых уладаў, праблема ў тым, што не ўсе маюць дамовы на вываз смецця і гэта адзінае развязанне сітуацыі, якое бачаць у сельсавеце. Магчыма, дапамог бы досвед іншых рэгіёнаў, калі на спантанных сметніках усталёўваюць адмысловыя фотарадары, але на гэта ў Прабарскім сельсавеце няма сродкаў. Праз неахайнасць адных, іншыя вымушаныя жыць ледзь не на смеццевым палігоне.

«Няма чым дыхаць улетку».

У Прыбарскім сельсавеце заўважаюць, што праблема са смеццем тыповая. І ў якасці прыкладу тут прыводзяць суседнюю вёску РандОўку, там спантанную сметніцу прыбралі ды праз час мясцовыя жыхары зрабілі яе зноўку.

АН, «Белсат»

Стужка навінаў