Смерць у рок-клубе


Жанчына трымае румынскі сцяг перад паліцэйскім кардонам. Вулічныя акцыі з патрабаваннем адстаўкі ўраду пачаліся ў Бухарэсце пасля таго, як колькасць ахвяраў пажару ў начным клубе дасягнула 32 асобаў.

Уначы на суботу ў адным з клубаў румынскай сталіцы праходзіў бясплатны рок-канцэрт. Элементам аднаго з выступаў было піратэхнічнае шоў, у выніку якога загарэлася пенапластавая столь. Узнік моцны пажар, адбыўся выбух. Каля 400 наведвальнікаў кінуліся да адзінага выйсця, дзе пачалася цісканіна. 180 асобаў трапілі ў шпіталь з апёкамі, стан 25 чалавек крытычны.

ДД; фота: Ostav Ganea/Inquam Photos/Reuters

Стужка навінаў