«Смерць Сталіна» пакажуць у Беларусі. Мінкульт не знайшоў у фільме парушэнняў закону


Эксперты з Міністэрства культуры праверылі чорную камедыю Армэндаў Янучы і прыйшлі да высновы, што фільм адпавядае заканадаўству.

Пра гэта паведаміла дырэктарка па рэпертуару Silver Screen Cinemas Анастасія Гурына.

«Накіраванне на дадатковыя камісіі спецыялісты палічылі немэтазгодным. Заўваг да фільма няма, сатырычная стужка «Смерць Сталіна» дазволена да пракату ў Рэспубліцы Беларусь».

Фільм ад 8 лютага пачнуць паказваць у кінатэатрах сеткі Silver Screen у Менску. Сеансы хутка з’явяцца ў раскладзе.

Сусветная прэм’ера брытанскай камедыі «Смерць Сталіна» рэжысёра Армандаў Янучы прайшла яшчэ летась у верасні, а ў Расеі яе меліся паказаць 25 студзеня. Аднак пасля закрытага перадпаказу, дзе, апроч экспертаў ад кіно прысутнічалі дэпутаты Дзярждумы і чальцы савету Міністэрства культуры Расеі, фільм назвалі абразлівым.

Чаму ў Расеі забаранілі камедыю пра Сталіна? | Почему в России запретили комедию о Сталине? .

У Беларусі прэм’еру рыхтавалі два прыватныя кінатэатры – Falcon Club Буцік кіно і Silver Screen, аднак пасля рэзанансу ў Расеі, беларускі Мінкульт часова прыпыніў перадпродаж квіткоў, паабяцаўшы праверыць стужку на адпаведнасць заканадаўству.

ДР/КА, belsat.eu

Стужка навінаў