«Смерць – самае лёгкае пакаранне, хай сядзіць»: менчукі – пра прысуд Казакевічу


Казакевіча асудзілі на максімальна магчымы для няпоўнагадовага тэрмін – 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэты тэрмін хлопец будзе адбываць у калоніі агульнага рэжыму, нягледзячы на тое, што ягоныя бацькі настойвалі на лячэнні сына.

Менчукі выказалі меркаванне наконт прысуду маладзёну з бензапілою. Людзі наракаюць, што яму далі замала і што хлопца трэба было прысудзіць да найвышэйшай меру пакарання. Некаторыя вінавацяць у трагедыі ягоных бацькоў.

«Я лічу, што мала далі. Трэба пажыццёвае», – мяркуе мужчына.

«Ён заслугоўвае расстрэлу», – выказваецца жанчына.

«Бацькоў шкада, але яго трэба ізаляваць», – яшчэ адно меркаванне з вуліц Менску.

Больш меркаванняў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў