«Смерць дыктатуры»: Femen абліліся віном супраць прыезду Пуціна ў Мілан


«Крывавую» акцыю ў падтрыманне Украіны актывісткі правялі перад пачаткам форуму «Азія – Еўропа».

Дзяўчыны распрануліся на цэнтральнай плошчы Дуомо каля галоўнага сабора гораду і вылілі на сябе вядро з чырвоным віном, што сімвалізавала кроў, пралітую на вайне на Данбасе. Сваю акцыю, паводле старонкі руху, актывісткі назвалі Blood Bucket Challenge і прымеркавалі яе да прыбыцця Уладзіміра Пуціна.

17 кастрычніка ў рамках форуму мае адбыцца сустрэча расейскага прэзідэнта з Пятром Парашэнкам, Ангелай Мэркель і Франсуа Аляндам. 

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў