Смаленскі губернатар прапануе адкрыць беларуска-расейскую мяжу для грамадзянаў трэціх краінаў


Губернатар Смаленскай вобласці Расеі Аляксей Астроўскі на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Грыгорыем Рапотам загаварыў пра стварэнне міжнароднага пункту пропуску на мяжы Беларусі з Расеяй.

Раней быў пункт пропуска «Красная Горка» у Смаленскай вобласці быў зачынены для праезду замежных грамадзянаў, і гэтая сітуацыя, на думку Аляксея Астроўскага, крайне негатыўна адбіваецца на жыцці рэгіёна.

Аляксей Астроўскі на сустрэчы з Грыгорыем Рапотмнагадаў пра сваю просьбу аб дапамозе ў стварэнні ў Смаленскай вобласці міжнароднага пункту пропуску на расейска-беларускай мяжы:

«Смаленшчына губляе, на мой погляд, вельмі значны турыстычны, інвестыцыйны патэнцыял з-за таго, што грамадзяне трэціх краін не маюць магчымасці ўехаць у Расейскую Федэрацыю праз наш рэгіён. Ці ёсць нейкая перспектыва ў развязанні такога рэзананснага пытання, ці можам мы спадзявацца на адкрыццё гэтага пункта?»

У адказ на гэта Грыгорый Рапота заявіў, што расейскі бок актыўна абмяркоўвае гэтую тэму з прадстаўнікамі Беларусі:

«Пытанне перасячэння расейска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краінаў не адрэгуляванае юрыдычна. Таму трэба прыняць неабходныя рашэнні, якія дазволяць вырашыць сітуацыю».

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржаваў адзначыў, што нядаўна ў Горадні беларуска-расейская працоўная група абмяркоўвала перасячэнне мяжы грамадзянамі трэціх краінаў:

«Як кажуць, працэс пайшоў. Мы пастараемся сёлета знайсці шляхі вырашэння гэтай праблемы».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле smolensk-i.ru

Глядзі таксама
Каментары