Служба бяспекі Украіны заяўляе, што не дала ашукаць МАЗ на $ 15 млн


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні СБУ, апублікаваным 22 кастрычніка.

«Ашуканскія дзеянні, якія маглі прывесці да негатыўных наступстваў для міжнароднага іміджу дзяржавы, папярэдзіла Служба бяспекі Украіны сумесна з паліцыяй», – адзначаецца ў паведамленні.

У 2013 годзе кіраўнікі камерцыйнай структуры заключылі дагавор з прадстаўніком ААТ «Менскі аўтамабільны завод» ва Украіне на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў маркі «МАЗ» і прычэпаў да іх коштам больш як $ 15 млн ЗША. Атрыманыя грузавікі былі прададзеныя іншым прадпрыемствам, атрыманыя ж сродкі зламыснікі перавялі ў наяўныя з выкарыстаннем падстаўных камерцыйных структур і прысвоілі.

18–19 кастрычніка 2016 года аператыўнікі спецслужбы правялі шэраг вобшукаў на аўтатранспартных прадпрыемствах Хмяльніцкай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Чарнігаўскай вобласцяў. Па выніках вобыскаў канфіскавана больш за 100 грузавікоў, якія знаходзіліся ў вышуку. Адкрыта крымінальная справа па ч. 4 арт. 190 (махлярства): Крымінальнага кодэксу Украіны. Следчыя дзеянні працягваюцца», – гаворыцца ў паведамленні СБУ.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары