Слуцкі падлетак шантажаваў вучаніц сваёй школы фотаздымкамі, дзе яны – голыя


Адзіннаццацікласнік са Слуцку стварыў сабе ілжэстаронку ў «уКантакце» пад выглядам супрацоўніцы мадэльнага агенцтва. Спачатку ён прасіў даслаць яму фота ў купальніках, потым – голымі, а потым – відэа са сцэнамі мастурбацыі.

Паводле «Інфа-курʼеру», слуцкі школьнік найстарэйшага класу – выдатнік і спартовец – завёў сабе нядаўна старонку ў сацыяльнай сетцы пад выдуманым імем ды стаў наведваць старонкі некаторых дзяўчынак, якія вучыліся з ім у школе паведамляе . «Ён пісаў ім паведамленні ад імя супрацоўніцай агенцтва, якая шукае новыя твары», – распавёў Вячаслаў Рэут, выконваючы абавязкі начальніка аддзялення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Слуцкага РАУС. – «І дзяўчынкі яму верылі».

Хлопец хваліў суразмоўніц: «Ты такая прыгожая, дагледжаная, у цябе выдатная мадэльная знешнасць», падкрэсліваў, што яму трэба паглядзець на іх фігуры ў купальніках. Андрэй пераконваў пацярпелых, што калі здымкі спадабаюцца, то ім прапануюць здымкі для часопісу, за ганарар ад $ 10 000 да $ 15 000.

Школьніцы цешыліся перспектыўным прапановам і без якіх-кольвек падазрэнняў дасылалі здымкі.

Калі ім паступілі просьбы ад «мадэльнага агента» даслаць фатаграфіі ў аголеным выглядзе, дзяўчынкі без пытанняў зрабілі і гэта.

Праз некаторы час пачаўся шантаж: хлопец пісаў, што размесціць фотаздымкі ў інтэрнэце, і іх убачыць уся школа. Каб гэтага не сталася, патрабаваў дасылаць яму больш шчырыя фатаграфіі. Дайшло да таго, што дзяўчынкі мастурбавалі перад камерай і дасылалі відэаролікі хлопцу.

«Шантаж так і працягваўся б, калі б старонку выпускніка не заўважылі супрацоўнікі Слуцкага РАУС», – кажа Вячаслаў Рэут.

У дачыненні да падлетка распачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга.

Калі віна старшакласніка будзе даказаная, яму будзе пагражаць тэрмін ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакуль вучань працягвае хадзіць у школу.

ДД

Стужка навінаў