Слуцк – горад сярэднявечных шахматыстаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa0ZqT0IwaExISFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Слуцк вядомы не толькі паясамі. Тут жылі сярэднявечныя аматары пагуляць у шахматы.

Калі археолагам трапіцца нават адна шахматная фігура – гэта ўжо шчасце. На слуцкім дзядзінцы падчас раскопак 1985-86 гадоў іх знайшлі адразу чатыры.

«Унікальная сітуацыя, амаль палова шахматнага набору!» – гаворыць кіраўнік тагачасных раскопак, археолаг, кандыдат гістарычных навук Лявон Калядзінскі.

Самую каштоўную з іх – караля – знайшоў школьнік Мікалай Барысевіч. Лявон Калядзінскі ўзгадвае, як адразу пабег у фае Дома культуры тэлефанаваць у Маскву, славутаму гісторыку шахматаў Ісааку Ліндару.

Пасля той даслаў публікацыю пра аналаг, знойдзены ў Нарвегіі. Адмыслоўцаў, якія б ведалі нарвежскую, тады не знайшлося. Выпадкова праз шмат гадоў мянчанка Вікторыя Грыбкоўская, якая жыве і працуе ў Нарвегіі, пераклала гэты тэкст і нават даслала фотаздымак тамтэйшай фігуры. Аказалася, што наш кароль, які датуецца 30-мі гадамі ХІІ ст., – старэйшы за драўлянага нарвежскага, вырабленага ў XIII ст.

Слуцкі кароль доўгі час быў часткаю экспазіцыі мясцовага краязнаўчага музею. Але сёння яго там няма. Чаму – даведаецеся з апошняга выдання праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» з Аляксандрам Краўцэвічам (відэа вышэй).

«Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» кожны панядзелак а 21:45.

Глядзець іншыя выданні «Загадак беларускай гісторыі».

ІА, belsat.eu, фота на перадпраглядзе: Слуцкі шахматны кароль, wikipedia.org

Стужка навінаў