Слонімскі выканкам не дазволіў пікет супраць вучэнняў «Захад-2017»


Слонімскі выканкам сцвярджае ў лісце з адмовай, што дакументы, дасланыя заяўнікамі для дазволу на правядзенне пікету, не адпавядаюць артыкулу 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Паводле словаў актывіста Паўла Севасьцяна, які атрымаў адказ з выканкаму, заяўку падавалі згодна з законнымі патрабаваннямі, але ўлады ў адмове не ўдакладнілі, што канкрэтна не адпавядае закону.

Актывісты адзначаюць, што не здзіўленыя такім рашэннем уладаў, паколькі сябрам апазіцыі і раней адмаўлялі ў правядзенні пікетаў у горадзе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары