Слоік сочыва і кошык печыва: на чым будзе зарабляць Брытанія пасля Брэкзіту


Урад Вялікай Брытаніі заявіў, што пасля выхаду з Еўразвязу ў цэнтры новых вонкавых гандлёвых перамоваў акажуцца традыцыйныя брытанскія гарбата, варэнне і печыва.

Паводле міністра навакольнага асяроддзя Вялікай Брытаніі Андрэі Лідсам (Andrea Lidsom), экспарт гарбаты, сочыва і печыва прынясе брытанскаму бюджэту дадатковыя 2,9 млрд фунтаў ($ 3,6 млрд) цягам пяці гадоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”380825″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Новая стратэгія прадугледжвае пашырэнне брытанскай прысутнасці ў дзевяці сегментах на рынках 18 краін, уключаючы Аўстралію і Новую Зеландыю, Японію і краіны Лацінскай Амерыкі.

Толькі Японія, дзе расце попыт на брытанскія прысмакі, можа забяспечыць дадатковыя 185 млн фунтаў экспарту. Жыхары Аўстраліі і Новай Зеландыі цікавяцца півам і сідрам з Вялікай Брытаніі – гэта, на думку Лідсам, павысіць экспарт яшчэ на 215 млн фунтаў.

У Лацінскай Амерыцы, дзе спажываюць усё больш разнастайных брытанскіх харчоў ды трункаў (перадусім, віскі і джыну), патэнцыйны прырост прыбытку ад экспарту ацэньваецца ў 215 млн фунтаў.

«Шатландскі ласось, уэльская ялавічына, віскі з Паўночнай Ірландыі і ангельскія сыры ўжо шырока вядомыя па ўсім свеце, і я хачу, каб мы не спыняліся на дасягнутым і дапамагалі ўсё большай колькасці кампаніяў прадаваць свае першакласныя прадукты харчавання і напоі за мяжой», – цытуе Андрэю Лідсам «Telegraph».

Паводле яе словаў, экспарт харчоў з Брытаніі за апошнія сем месяцаў вырас на 6 % (у гадавым выразе) і перавысіў 10 млрд фунтаў.

ДД

Стужка навінаў